У Беларусі павялічылі бюджэт пражытковага мінімуму да 175,5 рубля

У Беларусі павялічылі бюджэт пражытковага мінімуму да 175,5 рубля

Бюджэт пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) з 1 жніўня па 31 кастрычніка ў Беларусі складзе 175 рублёў 50 капеек на месяц. Пра гэта інфармуе сайт Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Сума падаецца з улікам дэнамінацыі.

У перыяд з 1 траўня па 30 ліпеня БПМ на душу насельніцтва складаў 169 рублёў 94 капейкі.  

БПМ працаздольнага насельніцтва на бліжэйшыя тры месяцы складзе 193,58 руб.; пенсіянераў — 134,40 руб; студэнтаў — 170,46 руб. БПМ дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў будзе роўны 112,30 руб.; дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — 155,82 руб.; дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — 191,50.

У сувязі з павышэннем бюджэту пражытковага мінімум са жніўня павялічацца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, а таксама разнастайныя надбаўкі, дапамогі ды іншыя сацыяльныя выплаты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі