У Беларусі павялічылі базавую арэндную велічыню

У Беларусі павялічылі базавую арэндную велічыню

У Беларусі павялічылі базавую арэндную велічыню. Замест 120 тысяч рублёў яна будзе складаць 136 тысяч. Адпаведную пастанову (№ 208 ад 17 сакавіка 2016 года) прыняў Савет міністраў, інфармуе БЕЛТА.

Базавая арэндная велічыня будзе складаць 136 тысяч рублёў з 1 красавіка да 30 чэрвеня, а з 1 ліпеня з улікам дэнамінацыі яна складзе 13 рублёў 60 капеек.

Як вядома, базавая арэндная велічыня выкарыстоўваецца ў разліках арэнды плошчаў, якія знаходзяцца ў дзяржуласнасці. Гэта адносіцца да ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх болей за 50% акцыяў (доляў) знаходзіцца ва ўласнасці нашай краіны або яе адміністратыўна-тэрытарыяльных адзінак. Таксама яна датычыць капітальных збудаванняў, ізаляваных памяшканняў, машынамесцаў і іх частак. Да базавай арэнднай стаўкі прывязаная аплата за ізаляваныя памяшканні на рынках і ў гандлёвых цэнтрах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі