У Беларусі павялічаць ніжні парог вынікаў ЦТ па першым профільным прадмеце

У Беларусі павялічаць ніжні парог вынікаў ЦТ па першым профільным прадмеце

У Беларусі ў 2018 годзе збіраюцца павялічыць на 5 балаў ніжні парог вынікаў цэнтралізаванага тэставання па першым профільным прадмеце. Такая норма прысутнічае ў праекце ўказа кіраўніка дзяржавы. Пра гэта ў пятніцу на пасяджэнні калегіі Мінадукацыі паведаміў першы намеснік міністра Вадзім Богуш. Паводле яго слоў, указам будуць унесеныя змены і дадаткі ў правілы прыёму для атрымання сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.

“Гэта дасць магчымасць павысіць значнасць гэтага прадмета і адабраць найбольш падрыхтаваных абітурыентаў”, — цытуе словы Богуша БЕЛТА. Першы намеснік міністра адукацыі адзначыў, што паэтапнае павышэнне парогавых значэнняў па выніках ЦТ працягнецца.

Таксама стала вядома, што ў праект указа ўведзеныя і іншыя нормы: мінімальны стаж для абітурыентаў, якія паступаюць на завочнае; аптымізацыя льготных катэгорый грамадзян падчас паступлення ў ВНУ; выкарыстанне сумоўя ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Адзначаецца, што новаўвядзенні мусяць павысіць канкурэнтаздольнасць устаноў адукацыі і “якасць адбору найбольш падрыхтаваных і матываваных абітурыентаў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі