Вы тут

У Беларусі паведамілі пра ліквідацыю буйной хакерскай інтэрнэт-пляцоўкі

pixabay.com

Міністэрства ўнутраных спраў і Следчы камітэт Беларусі спынілі дзейнасць буйной хакерскай інтэрнэт-пляцоўкі. На гэтым форуме абмяркоўвалі метады і спосабы здзяйснення кіберзлачынстваў, а таксама распаўсюд шкоднаснага праграмнага забеспячэння. Зламыснікамі змяшчаліся платныя і бясплатныя праграмы для гэтага. Прэс-служба МУС адзначае ў Telegram, што пляцоўка налічвала звыш 28 тысяч актыўных падпісчыкаў. Штодня было некалькі тысяч яе наведванняў.

На інтэрнэт-пляцоўку выйшлі супрацоўнікі падраздзяленняў па барацьбе з кіберзлачыннасцю МУС і ўпраўлення ўнутраных спраў па Мінскай вобласці.

МУС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.