Вы тут

У Беларусі памерлі яшчэ 7 чалавек з каранавірусам

Тэстаў сталі рабіць больш / З архіву Reuters

У Беларусі, як і ў папярэдні дзень, за суткі памерлі 7 чалавек з каранавірусам. Агулам колькасць ахвяр дасягнула 443 чалавек. Пра гэта паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Колькасць выпадкаў заражэння дасягнула 64 224 (+221 за апошнія суткі, напярэдадні было +199). Выпісаныя з бальніц 52 854 чалавекі (+952, у папярэднія суткі было +782).

Сцвярджаецца, што праведзена ўжо 1 мільён 87 тысяч 245 тэстаў на каранавірус (+8978, у папярэднія суткі было +4027).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.