У Беларусі пачынаецца Еўрапейскі тыдзень імунізацыі

Еўрапейскі тыдзень імунізацыі стартуе сёння ў Беларусі. У рамках гэтага тыдня прадугледжаныя рознага кшталту інфармацыйныя мерапрыемствы для насельніцтва на тэму прышчаплення ад розных хваробаў. Лекцыі спецыялістаў па пытаннях імунапрафілактыкі пройдуць у дзіцячых паліклініках, жаночых кансультацыях, “школах здароўя”, “кабінетах здаровага дзіця”.

Дактары і медыцынскія сёстры сустрэнуцца з бацькамі, якія адмаўляюцца ад прафілактычных прышчэпак сваім дзецям і паспрабуюць пераканаць іх у адваротным. Таксама медыкі правядуць тлумачальную працу пра неабходнасць вакцынацыі з асобамі, якія адмаўляюцца ад імунізацыі, асобамі з сацыяльна небяспечных сем’яў, мігрантамі і перасяленцамі.

Еўрапейскі тыдзень імунізацыі ў Беларусі будзе праходзіць па 25 красавіка па ініцыятыве Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Лозунг цяперашняга еўрапейскага тыдня — “Ліквідаваць прагалы імунізацыі”, паведамляе БЕЛТА.

Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі