У Беларусі пачнуць прагназаваць наступствы прыняцця нарматыўных прававых актаў

У Беларусі пачнуць прагназаваць наступствы прыняцця нарматыўных прававых актаў

У Беларусі пачнуць прагназаваць наступствы прыняцця нарматыўных прававых актаў. Адпаведную пастанову (№ 54 ад 25 студзеня) прыняў Саўмін. Ёй зацверджана інструкцыя па прагназаванні. Новаўвядзенне пачне дзейнічаць з 1 лютага.

З дакумента вынікае, што прагназаванне наступстваў прыняцця нарматыўных актаў неабходна для ацэнкі магчымасці дасягнення яго мэтаў і "варыянтаў развіцця грамадскіх дачыненняў" (у тым ліку і ў выпадку, калі акт не будзе прыняты). Спецыялісты будуць вывучаць фінансава-эканамічныя наступствы прыняцця нарматыўнага прававога акту, у тым ліку наступствы яго для даходаў і выдаткаў фізічных, юрыдычных асобаў. Таксама яны звернуць увагу на сацыяльныя, экалагічныя наступствы. Будуць ацэньвацца магчымыя неабгрунтаваныя выдаткі для юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў.

У інструкцыі адзначаецца, што прагназаванне будзе праводзіцца на стадыі падрыхтоўкі праекта нарматыўнага прававога акту. З дакумента не зразумела, ці патрапляюць пад яго дэкрэты, указы кіраўніка дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі