У Беларусі пачалася раптоўная праверка боегатоўнасці войска
![Беларускія вайскоўцы / прэс-служба Мінабароны](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/vojska-1312_0.jpg.webp?itok=JW4gavFO)
Беларускія вайскоўцы / прэс-служба Мінабароны
У Беларусі пачалася раптоўная праверка боегатоўнасці войска, паведамляе прэс-служба Мінабароны.
Адпаведнае даручэнне даў Аляксандр Лукашэнка. Праверка праходзіць пад кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі.
Гаворыцца, што мерапрыемствы будуць насіць комплексны характар. Войскі павінныя будуць у самы кароткі тэрмін перадыслакавацца ў прызначаныя раёны, наладзіць там інжынернае абсталяванне, арганізаваць ахову і абарону. Паведамляецца таксама, што стаіць задача навесці маставыя пераправы праз рэкі Нёман і Бярэзіну.
Паведамляецца, што па асобных дарогах будзе абмежаваны праезд транспарту, бо там будзе рухацца вайсковая тэхніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.