Вы тут

У Беларусі па справе аб педафіліі дзве жанчыны асуджаныя на 20 гадоў

Яны атрымлівалі грошы ад гвалтаўніка / Ілюстрацыйнае фота 015.by

16 кастрычніка суд ва Ушачах на Віцебшчыне вынес прысуду па гучнай справе аб педафіліі. Жыхар Мінска і дзве сястры з Наваполацка атрымалі па 20 гадоў зняволення, інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС.

Мінчук пазнаёміўся з жанчынамі ў 2015 годзе. Кожная з іх выхоўвала дачку. Адной дзяўчынцы тады было 2 гады, іншай — 4 гады. Адна з жанчын стала каханкай мужчыны. У далейшым ён сістэматычна гвалтаваў яе дачку і пляменніцу. Усё гэта здымалася на відэа, ролікі прадаваліся ў закрытых сетках. Жанчыны атрымлівалі ад мужчыны грошы. Больш таго, яны і самі здзяйснялі сексуальныя злачынствы ў дачыненні сваіх дзяцей, здымалі гэта на відэа і распаўсюджвалі ў інтэрнэце

Сілавікі выйшлі на гвалтаўнікоў пасля таго, як стала вядома пра фота і відэа са сцэнамі сексуальнага гвалту над маленькімі дзяўчынкамі. Яны здолелі знайсці "рэжысёра".

Усе трое фігурантаў справы атрымалі максімальныя тэрміны. На працягу 10 сутак яны могуць абскардзіць прысуд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.