У Беларусі неабходна замяніць больш за 40% рэнтгенаўскіх апаратаў

Больш за 40% рэнтгенаўскіх апаратаў, што выкарыстоўваюцца ў лячэбна-прафілактычных установах Беларусі, маюць патрэбу ў замене.
Пра гэта паведаміў галоўны радыёлаг Міністэрства аховы здароўя Георгій Чыж. Паводле яго слоў, на сёння ў Беларускіх лякарнях і паліклініках выкарыстоўваецца 3.761 рэнтгенаўскі апарат, з іх 40% працуюць звыш 10 гадоў, вычарпалі свой рэсурс і маюць патрэбу ў замене.

Як правіла, састарэлае абсталяванне выкарыстоўваецца ў раённых лякарнях і паліклініках.

БелаПАН