У Беларусі на забруджаных тэрыторыях вырабляюць малако ды гадуюць збожжа

Больш за 600 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў у Беларусі дзейнічае на забруджаных тэрыторыях. Сельскагаспадарчыя працы вядуцца на адным мільёне гектараў земляў, забруджаных цэзіем-137; ды на 200 тысячах гектараў, забруджаных стронцыем-90. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка Дэпартамэнта па ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы Мікалай Цыбулька на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, прымаюцца адпаведныя абаронныя меры - урадлівасьць глебы падтрымліваецца за кошт ужывання павышаных доз фосфарна-калійных угнаенняў, вапнавання кіслых глебаў. На думку чыноўніка, гэта дазваляе забяспечваць “стабільную вытворчасць нарматыўна чыстай прадукцыі”.

Мікалай Цыбулька прызнае, што ў некаторых неселеных пунктах вырабляецца малако з перавышэннем дапушчальнага ўзроўню цэзію. Яно ідзе на перапрацоўку на малочныя заводы. Перавышэнні фіксуюцца таксама і ў збожжы. На думку чыноўнікаў, калі забруджанае збожжа адпраўляць на выраб спірту, уся радыяцыя знікне. Так, у Брагінскім раёне будуецца спіртзавод, паведамля беларуская служба радыё “Палонія”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі