У Беларусі мытня і МУС узмацнілі кантроль з-за тэрактаў у замежжы

У Беларусі мытня і МУС узмацнілі кантроль з-за тэрактаў у замежжы

У Беларусі мытнікі і МУС узмацнілі кантроль з-за тэрактаў у замежжы. Як інфармуе БЕЛТА, асаблівая ўвага будзе нададзена ўзмацненню кантроля багажа пасажыраў, і не толькі авіяцыйнага транспарту. Па словах старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыя Сянько, гэта нармальная рэакцыя на апошнія падзеі. Ён прызнаў, што чэргі на беларуска-літоўскай мяжы звязаны з тым, што літоўская мытня і памежная служба ўзмацнілі кантроль у сувязі з тэрактамі ў Францыі. Беларусы са свайго боку робяць усё магчымае, каб зняць праблему.

У чацвер міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч заявіў журналістам, што пасля падзеяў у Францыі МУС нашай краіны адсочвае тэрарыстычныя пагрозы, у тым ліку і ў інтэрнэце. Паводле яго слоў, на ўзмоцнены варыянт нясення службы былі пераведзеныя толькі асобныя падраздзяленні беларускай міліцыі.

"Мы рэальна ацэньваем магчымасць тэрактаў на нашай тэрыторыі, і заўсёды спрабуем прыняць адэкватныя меры", — сказаў Шуневіч.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі