У Беларусі могуць абмежаваць продаж алкаголю і цыгарэт у парках

У Беларусі могуць абмежаваць продаж алкаголю і цыгарэт у парках

У Беларусі могуць абмежаваць продаж алкаголю і цыгарэт у парках. Пра гэта паведаміў галоўны нарколаг Міністэрства аховы здароўя Іван Канаразаў. Ён распавёў БЕЛТА, што такое рашэнне прадугледжана падпраграмай "Прадухіленне і пераадоленне п'янства і алкагалізму" на 2016-2020 гады.

Спецыялісты спадзяюцца, што гэтыя меры дапамогуць зменшыць колькасць смерцяў ад выпадковых атручванняў алкаголем і знізіць спажыванне спіртнога сярод жыхароў Беларусі. З мэтавымі групамі будзе праводзіцца прафілактычная праца. Разглядаюцца планы абмежавання продажу алкаголя каля ўстаноў адукацыі, культуры і спорту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі