Мінімальны бал па ЦТ плануюць павысіць на 5 пунктаў

Так званае парогавае значэнне — мінімальны бал па цэнтралізаваным тэсціраванні — ў Беларусі плануюць павысіць на 5 пунктаў. Маюцца на ўвазе толькі тэсты па профільным прадмеце той або іншай спецыяльнасці. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1" паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш:

"Агульныя тэрміны уступнай кампаніі мяняцца не будуць. Але з улікам таго, што дастатковая колькасць абітурыентаў падаюць дакументы ў асноўны набор, мы хочам павялічыць на два дні час прыёму, але адначасова скараціўшы час на набор дадатковы".

Спецыялісты міністэрства таксама разглядаюць магчымасць скарачэння ў будучым годзе плана прыёму на завочнае навучанне ў прыватных ВНУ. Пры гэтым план прыёму на дзённае аддзяленне ў ВНУ, а таксама ў тэхнікумы, вучылішчы, каледжы і ліцэі ў параўнанні з годам бягучым практычна не зменіцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі