У Беларусі хочуць забараніць продаж піва ў пластыкавых бутэльках

Міністр Валянцін Чаканаў на прэс-канферэнцыі ў сераду паведаміў, што піва павіннае прадавацца ў шкляной тары.

"Маё меркаванне, што мы ў будучыні павінныя адысці ад пластмасавай тары наогул. Гэта цывілізаваны гандаль. Якасны тавар у Еўропе прадаецца ў шкляной тары. Мы паступова ідзем да гэтага", — перадае interfax.by словы Чаканава.

Згадаўшы нядаўнюю забарону на піўную тару звыш двух літраў, міністр выказаў перакананне: "Грамадства перажыве, што вялікіх бутэлек, больш за 2 літры, не будзе".

Дарэчы, у Расіі 10 чэрвеня Дзярждума прыняла ў першым чытанні законапраект, які фактычна забараняе выкарыстанне ПЭТ для алкагольнай прадукцыі, перш за ўсё піва. У адпаведнасці з ім, ужо з 1 студзеня 2016 года ў пластыкавую ўпакоўку памерам не больш за 0,5 літра можна будзе разліваць толькі напоі з утрыманнем алкаголю менш за 4%. Саюз расійскіх півавараў цяпер змагаецца за адмену гэтага рашэння.

Фота — belbeer.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі