У Беларусі хочуць стварыць Кодэкс дзяржаўнага службоўца

У Беларусі хочуць стварыць Кодэкс дзяржаўнага службоўца

У Беларусі плануецца распрацаваць кодэкс або статут дзяржаўнага службоўца. Пра гэта заявіла кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава.

"Ёсць закон аб дзяржаўнай службе. У цяперашні час у яго ўносяцца дапаўненні і змяненні па запланаванай праграме — сёлета і меркавалася перагледзець гэты закон. Але разам з тым сёння была пастаўлена задача, і мы будзем разглядаць гэта, — распрацаваць, магчыма, статут дзяржаўнага службоўца, магчыма, кодэкс. Фармалізаваць усе патрабаванні ў адзіным дакуменце — гэта правільна", — цытуе БЕЛТА словы Качанавай.

Нарада, прысвечаная пытанням у сферы дзяржаўнай службы, прайшла 26 ліпеня ў Аляксандра Лукашэнкі. Яе ўдзельнікі пагадзіліся, што закон аб дзяржаўнай службе неабходна перагледзець, а таксама падрыхтаваць статут або кодэкс дзяржслужбоўца. Па словах Лукашэнкі, у гэтым дакуменце трэба прапісаць кожную дэталь, каб яго разумещ кожны чалавек, які нават не мае адносінаў да дзяржаўнай службы. Разгледзець усе гэтыя пытанні мусіць працоўная група. Лукашэнка загадаў, каб такія дакументы былі падрыхтаваныя ў бліжэйшыя месяцы і пачалі працаваць ужо з новага года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі