У Беларусі часова прыпынілі палёты ваеннай авіяцыі

Мінабароны Беларусі прыпыніла палёты самалётаў Міг-29, паведамляе "Інтэрфакс". Прычынай стала сённяшняе крушэнне знішчальніка чацвёртага пакалення МіГ-29 у Ляхавіцкім раёне Брэстчыны. 

У Мінабароны кажуць, што расследаваць прычыны здарэння будзе адмысловая камісія ваеннага ведамства.

Пазней БелаПАН паведаміў, што прыпыненыя палёты ўсёй ваеннай авіяцыі Беларусі. Калі будзе знятая забарона на палёт іншых тыпаў самалётаў за выключэннем знішчальнікаў МіГ-29, пакуль невядома.

Як паведамляла Еўрарадыё, пры няштатнай сітуацыі 11 лістапада разбіўся ваенны знішчальнік Міг-29. Лётчык катапультаваўся. Пацярпелых і рабурэнняў у выніку падзення няма. 

Фота — snariad.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі