У Беларусі чацвёрты раз з пачатку года даражэе аўтамабільнае паліва

У Беларусі чацвёрты раз з пачатку года даражэе аўтамабільнае паліва

У Беларусі чацвёрты раз з пачатку 2018 года даражэе аўтамабільнае паліва. З 24 сакавіка кошт на бензін і дызельнае паліва вырасце ў сярэднім на 1 капейку (альбо на 0,76%), інфармуе прэс-служба канцэрна “Белнафтахім”. З суботы 1 літр бензіну АІ-92-К5-Еўра будзе каштаваць 1 рубель 24 капейкі, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 32 капейкі, АІ-98-К5-Еўра — 1 рубель 53 капейкі, дызельпаліва — 1 рубель 35 капеек.

Першае падаражанне ў бягучым годзе адбылося 8 лютага — на 2 капейкі, 9 сакавіка бензін падаражаў на 1 капейку, дызпаліва — на 2 капейкі, 15 сакавіка цэны на бензін і дызельнае паліва ў сярэднім выраслі на 1 капейку.

У студзені 2018-га намеснік старшыні “Белнафтахіма” Андрэй Рыбакоў заявіў, што цэны на паліва на аўтазапраўках трэба павялічваць на 23%. Тады ж стала вядома пра распрацаваны механізм змены цэн на аўтамабільнае паліва на ўнутраным рынку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі