У Беларусі будзе трэці саюз пісьменнікаў — з прыхільнікаў саюзнай дзяржавы

Сумесны з'езд саюзаў пісьменнікаў Расіі і Беларусі пройдзе ў Мінску 4 снежня ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі. Там плануюць стварыць саюз пісьменнікаў "саюзнай дзяржавы". Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Мікалай Чаргінец, старшыня саюза пісьменнікаў Беларусі. Па словах Чаргінца, сябры абодвух саюзаў не будуць уключацца ў супольны саюз аўтаматычна. Уступ будзе толькі дабраахвотны і толькі паасобку.

Мікалай Чаргінец: "Туды нікога не заганяем. Туды ўступ толькі асабісты, па жаданні. Не будзе уступаў калектыўных ніякіх. Той, хто хоча, — калі ласка, можна працаваць там дзеля дабра літаратуры і ўмацавання адносінаў паміж саюзамі пісьменнікаў".

З'езд будзе выбіраць кіраўніцтва арганізацыі. Мікалай Чаргінец супраць таго, каб саюз узначальваў адзін чалавек. Таму на з'ездзе будзе разглядацца пытанне абрання некалькіх сустаршыняў.

Нагадаем, што дагэтуль у нашай краіне існавалі незалежны Саюз беларускіх пісьменнікаў і праўладны Саюз пісьменнікаў Беларусі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі