У Беларусі будзе дзве службы медыцынскай дапамогі: хуткая і неадкладная

Функцыі па аказанні першаснай медыцынскай дапамогі ў Беларусі будуць падзеленыя паміж хуткай і неадкладнай службамі. Такая сістэма да канца года пачне працаваць ва ўсіх рэгіёнах краіны.
Пра гэта паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Беларусі Людміла Жылевіч. Плануецца, што хуткая дапамога будзе выязджаць па выкліку ў экстраных выпадках на працягу 15 хвілін — прычынай таму можа стаць ДТЗ, траўмы, атручванні, роды або раптоўныя захворванні, што пагражаюць жыццю чалавека і ў некаторых іншых выпадках.

Служба неадкладнай дапамогі будзе працаваць пры паліклініках і выязджаць па выкліку на працягу гадзіны ў тых выпадках, калі хворы можа трохі пачакаць. Па словах Жылевіч, сёлета за першы квартал 63% выклікаў у Мінску трапляюць пад катэгорыю неадкладных. Такая ж сітуацыя назіраецца ва ўсіх рэгіёнах краіны.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі