У Беларусі апублікавалі правілы медыцынскай этыкі

У Беларусі апублікавалі правілы медыцынскай этыкі

У Беларусі апублікавалі правілы медыцынскай этыкі. Адпаведную пастанову (№ 64) Міністэрства аховы здароўя прыняло яшчэ ў пачатку жніўня, цяпер жа яна з'явілася на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дакумент падпісаў міністр аховы здароўя Валерый Малашка.

"Правілы медыцынскай этыкі і дэанталогіі" складаюцца з чатырох частак. Імі мусяць кіравацца медыцынскія і фармацэўтычныя працаўнікі падчас выканання службовых абавязкаў. Адзначаецца, што правілы мусяць павысіць адказнасць і эфектыўнасць іх выканання, а таксама давер грамадзян да сістэмы аховы здароўя.

У дакуменце адзначаецца, што "пры выкананні службовых абавязкаў недапушчальныя праявы фармалізму і бюракратызму, грэблівых адносін да пацыентаў, калегаў і іншых асобаў". Прафесійная дзейнасць медработнікаў грунтуецца "на прынцыпах гуманізму, міласэрнасці, стрыманасці, прафесіяналізму, канфідэнцыйнасці і талерантнасці". Больш падрабязна гл. тут.

У Беларусі апублікавалі правілы медыцынскай этыкі
Фота: http://pravo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі