У Беларусі адкрыюцца яшчэ 4 польскія візавыя цэнтры

У Беларусі адкрыюцца яшчэ 4 польскія візавыя цэнтры

У Беларусі адкрыюцца яшчэ 4 польскія візавыя цэнтры. З 16 сакавіка яны пачнуць працаваць у Пінску (вуліца Першамайская, 176А) і Баранавічах (вул. Кірава, 101/1), з 17 сакавіка — у Магілёве (пр. Пушкінскі, 35В-1), з 18 сакавіка — у Лідзе (вул. Радзюка, 2А). Пра гэта БЕЛТА паведаміў Марцін Вайцяхоўскі, першы дарадца амбасады Польшчы ў Беларусі.

Як паведамляла Еўрарадыё, з 1 сакавіка адкрыліся 4 польскія візавыя цэнтры — у Мінску, Брэсце, Гродне і Гомелі. З 18 сакавіка візавы цэнтр у сталіцы пераедзе з вуліцы Чыгуначная, 33 у гандлёвы цэнтр "Галілеа" каля чыгуначнага вакзала.

Пры падачы дакументаў трэба заплаціць консульскі збор — 60 еўра, а таксама сервісны збор — 15 еўра (яго можна аплочваць у беларускіх рублях). Час падачы дакументаў трэба браніраваць на сайце візавага цэнтра альбо па тэлефоне кол-цэнтра.

Адзначым, што візы па-ранейшаму можна атрымаць у амбасадзе Польшчы і ў генеральных консульствах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі