У Беларусі ад кляшчоў пацярпелі больш за 18 тысяч чалавек

У Беларусі ад кляшчоў пацярпелі больш за 18 тысяч чалавек

У першым паўгоддзі сёлета ў Беларусі ад кляшчоў пацярпелі больш за 18 тысяч чалавек, інфармуе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Гэта на 5% больш, чым было ў студзені-чэрвені мінулага года. Найбольш людзей пасля ўкусаў кляшчоў звярнулася да медыкаў у Мінску, Гродзенскай і Брэсцкай абласцях, найменш — на Гомельшчыне. Адзначаецца, што ў 70% выпадкаў кляшчы нападалі ў лесе ці на лецішчах. Калі на тэрыторыі населеных пунктаў колькасць кляшчоў знізілася на 7%, дык у лясах яна вырасла на 8%.

Штогод у нашай краіне рэгіструецца каля 2000 выпадкаў хваробы Лайма, больш за сотню выпадкаў кляшчовага энцэфаліту.

Рэкамендацыі медыкаў можна пачытаць тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі