У Беларусі абралі птушку 2020 года
Гэта — глушэц. У нашай краіне ён найчасцей сустракаецца на поўначы і ўсходзе. Гэтую птушку называюць патрыётам.
У Беларусі абралі птушку 2020 года. Гэта — глушэц, інфармуе грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны". У нашай краіне глушэц найчасцей сустракаецца на поўначы і ўсходзе. Раней яго колькасць ацэньвалася да 9 тысяч асобін.
На глушцоў у Беларусі дазволена паляванне. Дарэчы, паляўнічыя і далі калісьці назву птушцы, бо падчас вясенняй песні глушэц нічога не чуе, таму дае магчымасць людзям падысці на адлегласць трапнага стрэлу.
Глушца называюць патрыётам, бо ён можа амаль усё жыццё пражыць у адным лесе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.