У Беларусь вяртаюцца халады: у панядзелак усяго плюс 4-11 удзень

У Беларусь вяртаюцца халады: у панядзелак усяго плюс 4-11 удзень

У бліжэйшыя суткі, 8 траўня, у Беларусі чакаецца рэзкае пахаладанне. Надвор’е пагоршыцца: уначы і раніцай у многіх раёнах пройдуць моцныя дажджы, з-за чаго сіноптыкі абвяшчаюць аранжавы ўзровень небяспекі.

У асобных раёнах чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15-18 метраў за секунду, на паўднёвым усходзе магчымыя навальніцы.

Тэмпература паветра ўначы складзе 2-9 градусаў цяпла, удзень — 4-11 вышэй за нуль.

Халоднае надвор’е захаваецца да канца наступнага тыдня — 9-11 траўня таксама пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі