У БДУ распрацавалі новую тэхналогію ачысткі вады, якой няма аналагаў у свеце
У Мінску распрацаваная новая тэхналогія атрымання пітной вады з практычна любых забруджаных крыніцаў. Яе распрацавалі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Загадчык лабараторыі раствораў цэлюлозы і прадуктаў іх перапрацоўкі
навукова-даследчага інстытута фізіка-хімічных праблемаў БДУ Дзмітрый
Грыншпан сцвярджае, што “аналагаў гэтым распрацоўкам у свеце на сёння
няма”.
Разам з Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях навукоўцы з
універсітэта вырабілі ўжо пяць мабільных водаачыстных установак з
прадукцыйнасцю 0,5-1 тона вады за гадзіну, а таксама сотні
індывідуальных камплектаў на 10-100 літраў, якія працуюць па гэтай
тэхналогіі.
Мяркуецца, што ў будучыні Беларусь магла б экспартаваць
гэтыя вырабы ў краіны, дзе ёсць праблемы з пітной вадой.