Вы тут

У Барысаве аўтамабіль загарэўся і сам паехаў са стаянкі

Па Барысаве ехаў палаючы аўтамабіль без кіроўцы / кадр з відэа

У Барысаве патруль Дэпартамента аховы заўважыў аўтамабіль з клубамі дыму з-пад капота, які ехаў праз дарогу. Кіроўцы ў машыне не было, піша ex-press.by

Міліцыянты пагасілі агонь вогетушыцелем, пасля чаго адшукалі ўладальніка і расказалі яму пра здарэнне. Як высветлілася, мужчына нават не ведаў, што яго аўто самастойнс пакінула стаянку. 

Аўтамабіль адбуксіравалі ў двор з дапамогай службовага транспарту. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.