У бары на Зыбіцкай у Мінску футбольны фанат збіў заўзятара з Расіі

Скрыншот з відэа МУС
Скрыншот з відэа МУС

У бары на Зыбіцкай ў Мінску футбольны фанат збіў расіяніна. Прычына — лагатып іншага клуба на вопратцы "праціўніка". Здарэнне адбылося яшчэ ў сярэдзіне лета, паведамляюць у прэс-службе МУС.

Двое расіян, якія не мелі дачынення да каляфутбольнага руху, прыйшлі ў сталічны бар на вуліцы Зыбіцкай. У аднаго з іх на майцы быў размешчаны лагатып клуба, што не спадабаўся наведвальніку, які хварэе за іншую каманду. На глебе непаразумення разгарэўся канфлікт. Расійскага турыста некалькі разоў ударылі ў твар.

Па факце збіцця мужчыны міліцыя распачала крымінальную справу па частцы 2 артыкула 339 (хуліганства). Затрыманаму падазраванаму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі, піша “Мінск-Навіны”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі