У Баранавіцкім раёне злодзей скраў няспраўную пралку

У Баранавіцкім раёне злодзей скраў няспраўную пралку

Пра незвычайны крадзеж паведаміў у міліцыю жыхар Баранавічаў 22 лютага. 

Як піша nashkraj.by, ён падаў заяву, што напярэдадні ўвечары непрацуючы і раней судзімы за крадзеж 35-гадовы жыхар Баранавічаў. Вырваўшы прабой з дзвярэй дома ў вёсцы Малая Каўпяніца, мужчына скраў наждак і тры гаечныя ключы, а з двара дома забраў няспраўную пралку. Прычыненую шкоду гаспадар ацаніў у 66 рублёў.

Выкрадальніка затрымалі. На яго пачалі крымінальную справу. Частку скрадзенага праваахоўнікі забралі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі