У баранавіцкіх школах грошы з бацькоў вымагаюць шантажам і пагрозамі

Бацькоў, якія не здалі грошы на тыя ці іншыя патрэбы баранавіцкіх навучальных устаноў, палохаюць тым, што ў камп’ютарным класе ці спартовай зале вывесяць спісы дзяцей, бацькі якіх не падтрымалі школы матэрыяльна.
Педагогі пагражаюць, што дзеці “несвядомых” бацькоў не змогуць карыстацца новай скакалкаю ці мячом. Здараецца, што класныя кіраўнікі настойліва просяць грошы на шпалеры, фіранкі, жалюзі, фарбу. У дзіцячых садках скідваюцца на мячыкі і на мыла.

Тых, хто не хоча плаціць, збіраюць на міні-сходы і апрацоўваюць. А ў адной з гімназій летась ухітрыліся назбіраць на цэлы камп’ютарны клас – 15 камп’ютараў.

Праўда, выпускнікі гімназіі сцвярджаюць, што да камп’ютараў іх ніхто не дапусціў. Апытанне на сайце Baranovichi.by паказвае, што адукацыя ў горадзе не бясплатная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі