У Баранавічах дзясятак сілавікоў у бронекамізэльках і са зброяй акружалі прыватны дом мясцовага актывіста. Яны пералазілі праз плот і гучна грукалі па вокнах з патрабаваннем адчыніць дзверы. Быў праведзены ператрус, Мікалая Чарнавуса-малодшага затрымалі — вывелі ў кайданках з рукамі за спінай, піша @viasna96.
Затрыманне Чарнавуса адбылося каля 6-й гадзіны раніцы ў чацвер. Чакаецца, што 3 лютага яго будуць судзіць па адміністрацыйным пратаколе. У чым вінавацяць актывіста, пакуль невядома.