У Баранавічах зачыняюцца пункты прыёму шкляных бутэлек — няма скрынак

Па словах прыёмшчыц, прымаюць тару толькі тры дні на тыдзень. Толькі ў адным з прыёмных пунктаў, па словах прыёмшчыцы, за пару дзён запоўнілі шклатарай 400 скрыняў. Звычайна, гэта месячная норма аднаго кіёска. Жыхары Баранавічаў нясуць тару мяхамі - па 200 бутэлек адразу. У выніку, шклатараю забітыя не толькі складскія памяшканні, а і калідоры ў прыёмных пунктах.

І гэта не толькі таму, што два пункты зачыненыя, а астатнія працуюць праз дзень. Рэч у тым, што пастаўшчыкі гарэлачнае прадукцыі адмаўляюцца забіраць у крамаў свае бутэлькі. Асабліва гэта тычыцца мінскага "Крышталя" і Гродзенскага лікёра-гарэлачнага завода. Вытворцы кажуць, што ў Беларусі цяпер шмат шклозаводаў, таму прасцей набываць новую шклатару, чым мыць тую, што здае насельніцтва.

Больш за ўсё з гэтай нагоды турбуюцца эколагі: калі тару не будуць прымаць - будзе забруджвацца навакольнае асяроддзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі