У Баранавічах сённяшніх затрыманых судзяць у тым жа судзе, што і Грышчэню

У Баранавічах пачаліся суды над затрыманымі сёння людзьмі, якія прыйшлі падтрымаць моладзевага актывіста Яраслава Грышчэню. У баранавіцкі раённы суд прывезлі 9 чалавек, сярод іх – Павел Севярынец, Іван Шыла, Зміцер Хведарук. Нагадаем, сёння раніцай каля будынка суда былі затрыманыя 22 чалавекі. На іх складалі пратаколы за парушэнне правядзенне масавых акцый.

Тым часам працэс над Яраславам Грышчэнем працягваецца. У маленькай зале, разлічанай на 12 чалавек, знаходзяцца Аляксандр Мілінкевіч, некалькі праваабаронцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі