У Баранавічах рабочы зваліўся з даху 5-павярховага дома на аўтамабіль

У Баранавічах рабочы зваліўся з даху 5-павярховага дома на аўтамабіль

У Баранавічах 33-гадовы рабочы зваліўся з даху 5-павярховага дома на вуліцы Прытыцкага. Як інфармуе Intex-press, ён там працаваў, меў трос для страхоўкі. Як мяркуе следства, мужчына мог сам адшпіліцца ад троса. Магчыма, яму было нязручна з ім працаваць. Аднак ён раптоўна паслізнуўся, пакаціўся і зваліўся з вышыні на аўтамабіль, які быў прыпаракаваны каля дома.

Рабочы атрымаў шматлікія пераломы. Ён знаходзіцца ў рэанімацыі. Следчы камітэт праводзіць праверку.

Здымак з архіву. Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі