У Баранавічах парапсіхолаг абвясціў сябе прэзідэнтам Беларусі (фота)

У розных раёнах Баранавічаў з'явіліся расклееныя абвесткі Юрыя Качаноўскага, які назваў сябе прэзідэнтам Беларусі, піша газета "Intex-press".

Мужчына называе сябе вядомым парапсіхалогам, эзатэрыкам, экстрасэнсам, нетрадыцыйным псіхолагам. Таксама ён паведамляе, што неаднаразова ўдзельнічаў у тэлепраграме "Таемныя знакі". Качаноўскі адзначае, што ён аўтар кніг пра наддэмакратычную дзяржаву Расіі і Беларусі — Атму.

Дарэчы, на сайце Качаноўскага запрашаюць прыняць удзел у навучальных семінарах. Тамсама адзначаецца, што вучняў і паслядоўнікаў ў парапсіхолага і эзатэрыка — ужо 50 мільёнаў чалавек.

Фота: intex-press.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі