У Баранавічах падтрымаць прадпрымальніцу ў судзе прыйшлі каля 20 яе калегаў

Другое паседжанне Баранавіцкага суда па справе “падатковік супраць прадпрымальніцы” скончылася нічым. Пра гэта карэспандэнту Еўрарадыё паведаміла сама прадпрымальніца Вольга Мінько.
Напрыканцы траўня да яе гандлёвага месца падыйшоў падаткавы інспектар і спрабаваў праверыць яе дзейнасць. Паводле Мінько, за адмову ў супрацоўніцтве інспектар ударыў яе ў грудзі, паводле інспектара, Мінько адмовілася вярнуць яму 20 тысяч рублёў за “кантрольную закупку”.

Інспектар і гандлярка падалі ў суд адно на аднаго. Аднак судовую справу, ініцыяваную Мінько, суд яшчэ не разглядаў, у той жа час справа па пазове падаткавіка ідзе поўным ходам. Цяпер Вольга Мінько запатрабавала матэрыялы гэтай справы для азнаямлення. Падтрымаць жанчыну ў суд прыйшлі каля 20 яе калегаў з Баранавічаў і Мінска.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі