У Баранавічах навучэнцы сабралі грошы для дырэктара і паведамілі ў міліцыю

Чарговы факт хабарніцтва выяўлены ў Баранавічах. На гэты раз за руку злавілі дырэктара адной з мясцовых навучальных установаў.  Падрабязнасці даведаўся наш карэспандэнт Алесь Літоўчык:

“Па версіі супрацоўнікаў праваахоўных органаў, адна з груп здавала
экзамен, на якім старшынём камісіі быў дырэктар.

Як даведаліся
аператыўнікі, навучэнцы сабралі 340 тысяч рублёў і адна з дзяўчат
проста ў калідоры навучальнай установы перадала галоўнаму экзаменатару
грошы. Падазрамаевы не адмаўляецца, што атрымаў хабар”.

Калі віна дырэктара будзе даказаная, яму пагражае 6 гадоў пазбаўлення
волі. Як стала вядома, дзяўчына, якая перадавала грошы, сама напісала
заяву ў міліцыю.

Дарэчы, з пачатку года ў Баранавічах ужо распачатыя 19 крымінальных
справаў, фігурантамі ў якіх пераважна выступаюць службовыя асобы.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы