Вы тут

У Баранавічах судзілі падлетка, які спаліў вянкі ў Вечным агні

Падлеткі кінулі ў Вечны агонь вянкі, якія стаялі ля помніка / "Наш край"

У Баранавічах на год "хатняй хіміі" асудзілі 14-гадовага падлетка. Яго судзілі па двух артыкулах, "хуліганства" і "ўгон транспартнага сродку", паведамляе выданне "Наш край". Пасяджэнне суда адбылося напярэдадні.

Гісторыя, якая паслужыла падставай для крымінальнай справы, адбылася 18 кастрычніка 2021 года. Падлеткі спачатку кінулі ў Вечны агонь вянкі, што стаялі ля помніка воінам і партызанам, якія вызвалялі Баранавічы ў Другую сусветную вайну. А затым яны паспрабавалі пакатацца на пагрузчыку, які знайшлі на стадыёне "Лакаматыў". На стадыёне ў той час ішла рэканструкцыя.

Падлеткі завялі адзін з пагрузчыкаў, але не справіліся з кіраваннем. У выніку пашкодзілі і транспартны сродак, і будматэрыялы, якія былі на стадыёне.

Другому падлетку, які ўдзельнічаў ва ўсіх гэтых актыўнасцях, на той момант не было 13 гадоў. Яго да крымінальнай адказнасьці не прыцягвалі.

Прысуд яшчэ можа быць абскарджаны.

Пашкоджаны пагрузчык ля стадыёна "Лакаматыў" / nashkraj.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.