У Баку гоншчыкам “Формулы-1” дарогу перабегла котка (фота)

У Баку гоншчыкам “Формулы-1” дарогу перабегла котка (фота)

Кур’ёзны выпадак адбыўся падчас кваліфікацыйнага заезду гонкі “Формулы 1”, які праходзіў 18 чэрвеня ў Баку. Перад самым пачаткам заезду на трасу выбегла котка. Пра яе далейшы лёс нічога не вядома, але хутчэй за ўсё жывёла паспела пакінуць трасу да гонак.

Як піша meduza.io, коткі — не адзіны нечаканыя госці на трасах “Формулы 1”. 12 чэрвеня ў заезд Гран-пры Канады ўмяшаліся чайкі, якія проста паселі на асфальце.

Гоншчык Себасцьян Фетэль, які заняў другое месца, казаў, што ён саступіў першынство Льюісу Хэмілтану менавіта з-за чаек — ад нечаканасці пілот заблакаваў колы свайго боліда. Фетэль паскардзіўся, што птушкі нават не звярнулі на яго ўвагу. Хэмілтан у адказ сказаў, што адна з чаек нарабіла на візар яго шлема.

У Баку гоншчыкам “Формулы-1” дарогу перабегла котка (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі