У Бабруйску збіраюць подпісы супраць расійскай авіябазы (фота)

У Бабруйску збіраюць подпісы супраць расійскай авіябазы (фота)

У Бабруйску збіраюць подпісы супраць расійскай авіябазы. Ініцыятыўная група ўтварылася ў горадзе 25 лістапада. Актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Сяргей Гайшун кажа, што будзе праведеная кампанія супраць размяшчэння ў Бабруйску расійскай вайсковай базы.

Як інфармуе сайт bchd.info, подпісы збіраюцца на гарадскіх вуліцах, у гандлёвых цэнтрах і крамах. Гайшуну дапамагаюць валанцёры.

Нагадаем, Уладзімір Пуцін у верасні даручыў падпісаць пагадненне аб стварэнні авіябазы ў Беларусі. У Мінску прайшлі несанкцыянаваныя акцыі пратэсту. Пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не бачыць неабходнасці ў стварэнні расійскай авіябазы ў нашай краіне. Тэма авіябазы мусіла быць абмеркаваная падчас сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна ў Маскве, але яна была перанесеная.

Праект стварэння расійскай авіябазы ў Беларусі прадугледжвае, што на аэрадроме ў Бабруйску будуць знаходзіцца дванаццаць баявых самалётаў і чатыры транспартна-баявыя верталёты Мі-8. Такія лічбы днямі назваў начальнік аператыўнага кіравання глаўкамата Паветрана-касмічных сіл Расіі Аляксандр Ляпкін.

Фота: bchd.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі