У Бабруйску за дзве гадзіны пад коламі цягнікоў загінулі два чалавекі

Два здарэнні са смяротнымі вынікамі адбыліся на чыгунцы ў Бабруйску. На прыпыначным пункце “Кісялевічы” цягам дзвюх гадзінаў пад колы цягнікоў трапілі 62-гадовы пенсіянер і 22-гадовая дзяўчына, абодва мясцовыя жыхары. Адлегласць паміж месцамі гібелі гэтых людзей была ўсяго 150 метраў.

У першым выпадку мужчына не звярнуў увагі на сігнал семафору і прайшоўшы праз чыгуначны пераезд, трапіў пад састаў. Дзяўчына таксама пераходзіла рэйкі ў дазволеным месцы і не звярнула ўвагі на семафор — у выніку яна трапіла пад электрычку.

У Капыльскім раёне патанулі 16-гадовая дзяўчына і 3-гадовы хлопчык

Як адзначаюць праваахоўнікі, сучасныя электрычкі вылучаюцца высокай хуткасцю і нізкім узроўнем шуму. Загінулая магла не пачуць набліжэнне цягніка. Да таго ж дзяўчына была ў навушніках.

Машыністы цягнікоў, пад якія трапілі бабруйчане, выкарыстоўвалі экстранае тармажэнне, але не змаглі перадухіліць трагедыі, паведамляе МУС Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі