У Капыльскім раёне патанулі 16-гадовая дзяўчына і 3-гадовы хлопчык

У Капыльскім раёне 25 жніўня патанулі 16-гадовая дзяўчына і 3-гадовы хлопчык. Трагічнае здарэнне адбылося на вадасховішчы каля вёскі Смолічы. Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, на беразе адпачывалі жанчыны з непаўналетнімі дзецьмі. Трохгадовы хлопчык сядзеў на надзіманым матрацы, які часткова знаходзіўся ў вадзе. У нейкі момант парывам ветру матрац аднесла ад берага разам з дзіцёнкам.

Непаўнагадовая дзяўчына паплыла за матрацам, дагнала яго на адлегласці каля 30 метраў ад берага. Яна не змагла ўтрымаць дзіця на паверхні вады. Яны абодва патанулі. Маці дзяцей, якія заставаліся на беразе, не ўмеюць плаваць і не мелі з сабой выратавальных сродкаў. Яны патэлефанавалі ў міліцыю, а праваахоўнікі паведамілі пра здарэнне ратавальнікам і медыкам.

Цела дзяўчыны знайшлі, а пошукі цела хлопчыка яшчэ працягваліся. На месцы працягвае працаваць следча-аператыўная група. Праверку па факце гібелі дзяўчыны і хлопчыка праводзіць Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці.

Фота: sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі