Вы тут

У Бабруйску прайшоў чэмпіянат горада па шашках сярод бяздомных

Чэмпіянат па шашках сярод бяздомных у Бабруйску / komkur.info

Першы адкрыты гарадскі чэмпіянат па шашках сярод бяздомных прайшоў у Бабруйску 13 верасня, піша "Коммерческий курьер".

Месцам яго правядзення стаў задні двор тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна. Перад стартам высветлілася, што колькасць удзельнікаў няцотная. Таму адно месца заняла супрацоўніца цэнтра. 

Загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна Аліна Казлоўская патлумачыла, што акцыя ладзілася ў рамках сацыяльнага праекта "Рука дапамогі". "Паколькі з 25 нашых падапечных абсалютная большасць мужчыны, я прапаноўвала ім у футбол згуляць, але пакуль не атрымалася сабраць каманды хоць бы на міні-фармат. Таму — пакуль шашкі", — дадае яна.

Дарэчы, нецвярозых прэтэндэнтаў да ўдзелу ў турніры не дапускалі. 

Пераможцаў арганізатары вырашылі не вызначаць. Затое кожны з удзельнікаў атрымаў прыз — пакет з прадуктамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.