У Бабруйску перакулілася маршрутка, сярод пацярпелых цяжарная жанчына (фота)

У Бабруйску перакулілася маршрутка, сярод пацярпелых цяжарная жанчына (фота)

У Бабруйску перакулілася маршрутка з пасажырамі. Здарэнне адбылося раніцай у панядзелак. Як інфармуе onliner.by, на скрыжаванні вуліц Ламаносава і завулка Палявога сутыкнуліся Ford і мікрааўтобус Peugeot. Пасля ўдару маршрутка апынулася на баку. У ёй на момант аварыі было 9 пасажыраў. Кіроўца дапамог людзям выйсці з салона.

Сярод пацярпелых была цяжарная жанчына (на 27-м тыдні цяжарнасці). На шчасце, сур'ёзных траўмаў яна не атрымала, але на працягу сутак будзе знаходзіцца пад наглядам у радзільным доме. Іншых пасажыраў развезлі па бальніцах горада, каб на месцы высветліць, наколькі цяжкія траўмы яны атрымалі. Кіроўца аўтамабіля Ford не пацярпеў.

Так атрымалася, што згаданае ДТЗ адбылося праз 15 хвілін пасля іншай аўтааварыі. Аўтамабіль таксі рухаўся па вуліцы Гогаля, па ўчастку, які знаходзіцца на капітальным рамонце, і трапіў колам у адкрыты люк. У выніку легкавік перакуліўся. У ім, акрамя таксіста, нікога не было. Пасля гэтага ўчастак вуліцы быў перакрыты супрацоўнікамі ДАІ, а ўвесь транспарт паехаў у аб'езд праз прыватны сектар. Там і адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам маршруткі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі