У Бабруйску 2-гадовае дзіця выбегла на дарогу і трапіла пад машыну

Следчы камітэт
Следчы камітэт

14 кастрычніка ў Бабруйску 2-гадовы хлопчык выбег на дарогу, пакуль яго бацька даставаў рэчы з машын, і трапіў пад колы "Toyota", паведамляе Следчы камітэт.

Аварыя адбылася ўвечары ў 17:20. Кіроўца "Toyota" ехала ў жылой зоне па праезнай частцы бульвара Прыбярэзінскага, калі на праезную частку выбег хлопчык.

Хлопчык дастаўлены ў бальніцу з цяжкімі траўмамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі