У Азербайджане, адкуль прыляцеў у Мінск хворы, каранавірус не зафіксаваны

У Азербайджане, адкуль прыляцеў у Мінск хворы, каранавірус не зафіксаваны

У Азербайджане, адкуль у Мінск прыбыў хворы на каранавірус студэнт, выпадкаў заражэння афіцыйна не зарэгістравана. Аднак каля 200 чалавек шпіталізаваныя з падазрэннем на захворванне, заявіла Міністэрства аховы здароўя Азербайджана. Усе гэтыя людзі прыбылі ў краіну з Ірана. 

Як паведамлялася раней, каранавірус у Беларусі выявілі ў іранскага студэнта, які прыляцеў з Баку. Захворванне зарэгістравалі 27 лютага. Сам замежнік прыляцеў у Беларусь 22 лютага. Медыкі шпіталізавалі яго і студэнтаў, разам з якімі ён арандаваў кватэру. 

Нагадаем, што раней іранскія ўлады адмаўлялі наяўнасць каранавіруса ў іх краіне, пакуль хвароба не закранула вышэйшае кіраўніцтва дзяржавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі