У аварыі пад Шчучынам загінула сямігадовая дзяўчынка з бабуляй
![У аварыі пад Шчучынам загінула сямігадовая дзяўчынка з бабуляй](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dtz-1502-1_0.jpg.webp?itok=9ExHJoL1)
Два чалавекі загінулі 15 лютага ў аварыі пад Шчучынам, паведамляе прэс-служба МУС.
Трагічнае здарэнне адбылося каля 15-й гадзіны. Кіроўца таксоўкі пры павароце налева не прапусціў сустрэчны мікрааўтобус "Фальксваген".
У выніку ДТЗ у рэанімацыю былі дастаўленыя 23-гадовы кіроўца таксоўкі і яго пасажыры — сямігадовая дзяўчынка і яе 48-гадовая бабуля. Ад атрыманых траўмаў абедзве пасажыркаі ў бальніцы памерлі. Кіроўцу мікрааўтобуса, як адзначаюць у Следчым камітэце, шпіталізацыя не спатрэбілася.
Паведамляецца, што пасажыркі таксоўкі не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, а дзіця перавозілася без дзіцячага крэсла.
![У аварыі пад Шчучынам загінула сямігадовая дзяўчынка з бабуляй](/sites/default/files/paragraphs/image/dtz-1502-2_1.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.