У аварыі на снегаходзе загінуў амерыканскі гоншчык і шоўмэн Кен Блок

Кен Блок / Vida Press
Кен Блок / Vida Press

У аварыі на снегаходзе ў штаце Юта загінуў амерыканскі гоншчык і шоўмэн Кен Блок. Яму было 55 гадоў. У Блока засталіся жонка і трое дзяцей, піша hooniganracing.com.

"Кен быў прадракальнікам, першапраходцам і іконай. А самае галоўнае, бацькам і мужам, — піша гоначная каманда Hoonigan Racing Division. — Нам будзе неверагодна яго не хапаць".

Блок — адзін з заснавальнікаў кампаніі DC Shoes, якая вырабляе спартыўны абутак для скейтбардыстаў. Сваю ралійную кар'еру ён пачаў у 2005 годзе. Таксама Кен Блок прымаў удзел у такіх відах спартыўных спаборніцтваў, як скейтбордынг, сноўбордынг, мотакрос і джымхана. Блок з'яўляецца гоншчыкам у серыі камп'ютэрных гульняў Colin McRae Rally, а таксама з'яўляўся ў аркадных аўтасімулятарах Need For Speed і Forza Horizon 4, нагадвае meduza.io.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі