У аўторак у Беларусі выраслі курсы долара і расійскага рубля

У аўторак у Беларусі выраслі курсы долара і расійскага рубля

У аўторак, 4 кастрычніка, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі, па выніках якіх Нацбанк вызначыў новыя валютныя курсы. Курс долара пасля ўчорашняга падзення крыху вырас — з 1,9159 да 1,9178 беларускага рубля. Курс еўра працягнуў зніжацца — з 2,1513 да 2,1427 беларускага рубля. Курс расійскай валюты працягнуў рост: 100 расійскіх рублёў каштуюць цяпер 3,0707 беларускага (3 кастрычніка — 3,0617).

Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют знізіўся на 0,03%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 3 кастрычніка курс долара панізіўся з 1,9268 да 1,9159 беларускага рубля, курс еўра таксама пайшоў наніз — з 2,1551 да 2,1513 беларускага рубля. Вырас толькі курс расійскай валюты: 100 расійскіх рублёў каштавалі 3,0617 беларускага (30 верасня — 3,0398).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі