У аўторак па захадзе Беларусі будзе моцны парывісты вецер
![У аўторак будзе ветрана](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/krasavik-1504-3_1.jpg.webp?itok=13tjncaW)
У аўторак будзе ветрана / Еўрарадыё
У аўторак, 16 красавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае, ноччу з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі па захадзе краіны, а зранку і ўдзень у многіх раёнах пройдуць дажджы. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень — паўднёва-заходні, заходні ўмераны да парывістага. Па захадзе Беларусі месцамі прагназуюць моцны парывісты вецер — да 15-18 метраў за секунду.
Тэрмометры ўначы пакажуць -1...+5. Удзень паветра прагрэецца да 9-14 вышэй за нуль, па поўдні краіны будзе да 16 градусаў цяпла.
![У аўторак па захадзе Беларусі будзе моцны парывісты вецер](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/krasavik-1504-2.jpg.webp?itok=qRPbl31u)
Прагноз надвор'я на 16 красавіка / Белгідрамет
![У аўторак па захадзе Беларусі будзе моцны парывісты вецер](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/krasavik-1504-2-3.jpg.webp?itok=V-YJxHkG)
Прагноз надвор'я на 16 красавіка / Белгідрамет
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.